Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына заклікае Расею зьмяніць сваю пазыцыю па Ўкраіне і Крыме.

У адваротным выпадку 17 сакавіка Эўрапейскі Зьвяз будзе вымушаны распачаць захады ў адказ на расейскую агрэсію, заявіў кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у інтэрвію, апублікаваным у нядзелю ў газэце «Welt am Sonntag».

«Мы не шукалі канфрантацыі, але калі Расея ня пойдзе на саступкі ў апошнюю хвіліну, то ў панядзелак на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-чальцоў ЭЗ мы дамо адпаведны адказ», — сказаў нямецкі міністар.

Паводле словаў кіраўніка МЗС ФРГ, цяперашняя сытуацыя вакол крымскага крызісу выбухованебясьпечная.
XS
SM
MD
LG