Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітацыя ў Крыме не спынілася і ў дзень «рэфэрэндуму»


Агітацыя за далучэньне крымскага рэгіёну Ўкраіны да Расеі працягвалася на паўвостраве і ў суботу, абвешчаную «днём цішыні», калі агітацыя павінна быць спыненая, і сёньня, калі адбываецца так званы «рэфэрэндум».

Як паведамляюць відавочцы, 15 сакавіка на аўтадарогах і ў гарадах аўтаноміі заставаліся бігборды з заклікамі галасаваць за далучэньне да Расеі. Сёньня на многіх пад’ездах шматкватэрных дамоў застаюцца агітацыйныя ўлёткі, якія падказваюць «правільны» варыянт адказу ў бюлетэні.

Тым часам Сяргей Аксёнаў, які называе сябе крымскім прэм’ерам, таксама працягвае агітацыю. Пра далучэньне да Расеі ў выніку рэфэрэндуму ён піша ў сваім Twitter як пра факт, які ўжо адбыўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG