Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казакі прымушаюць галасаваць украінскіх вайскоўцаў


Расейскія казакі не пускаюць супрацоўнікаў дзяржаўнага навукова-выпрабавальнага цэнтру ў Прыморскім на працу, прымушаючы спачатку ісьці на выбарчыя ўчасткі.

Пра гэта піша «Українська правда».

Пра гэта выданьню паведаміў кіраўнік мэдыя-цэнтру Мінабароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў са спасылкай на генэрал-маёра Юрыя Цішкова.

«Учора на сходзе ў часьці было прынята рашэньне ня ўдзельнічаць у рэфэрэндуме. Аднак сёньня пад КПП вайсковай часьці ў Прыморскім група расейскіх казакоў не прапускае пэрсанал на працу на тэрыторыі дзяржаўнага навукова-выпрабавальнага цэнтру ў Прыморскім. Матывуюць гэта так: ідзіце на выбарчыя ўчасткі, затым прыходзьце на працу», — адзначае Селязьнёў.
XS
SM
MD
LG