Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вайсковыя манэўры ў Беларусі (Відэа)


Міністэрства абароны Беларусі апублікавала відэарэпартаж з сумесных расейска-беларускіх вучэньняў, якія адбываюцца на фоне абвастрэньня крызісу вакол акупацыі Расеяй Крыму.

«У ходзе другога этапу праверкі баявой гатоўнасьці Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне былі правераныя палётамі кантрольных цэляў.

У якасьці самалётаў, якія ўмоўна церпяць бедзтва, і парушальнікаў выступілі паветраныя судны ВПС і войскаў СПА Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

У ходзе трэніроўкі расейскія самалёты „Су-27“, якія на гэтым тыдні перабазаваліся ў Беларусь, суправадзілі транспартны „Ан-26“ на запасны аэрадром, а беларускія „МіГі“ адпрацавалі пытаньні перахопу паветраных цэляў, якія парушылі мяжы Саюзнай дзяржавы», — паведаміла прэсавая служба Мінабароны Беларусі.

XS
SM
MD
LG