Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэджліс заявіў пра непрызнаньне сёньняшняга рэфэрэндуму


Мэджліс крымска-татарскага народу Крыму просіць Вярхоўную Раду Ўкраіны сумесна зь міжнароднымі арганізацыямі неадкладна забясьпечыць рэалізацыю права крымска-татарскага народу на самавызначэньне ў складзе Ўкраіны.

Пра гэта гаворыцца ў звароце вышэйшага паўнамоцнага прадстаўнічага органа крымска-татарскага народу — Мэджліса — да Вярхоўнай Рады Ўкраіны і да ўсяго народу Ўкраіны.

У прыватнасьці, Мэджліс заявіў наступнае:

  • Мэджліс пацьвярджае сваё прызнаньне Ўкраіны як сувэрэннай і незалежнай дзяржавы ў існуючых межах;
  • рашуча асуджае акт агрэсіі з боку Расейскай Фэдэрацыі і плян анэксіі Крыму;
  • не прызнае крымскага рэфэрэндуму 16 сакавіка 2014 году, які праводзіцца з мэтай зьмяніць тэрытарыяльную прыналежнасьць Крыму;
  • катэгарычна адхіляе любыя спробы вызначыць будучыню Крыму без свабоднага волевыяўленьня крымска-татарскага народу;
  • cьцьвярджае, што права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымска-татарскаму народу, належыць выключна самім крымскім татарам.


Мэджліс лічыць, што «любая ўлада ў Крыме павінна фармавацца і ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць толькі пры ўмове свабодна выяўленай волі і згоды крымска-татарскага народу».

Мэджліс таксама заклікае Вярхоўную Раду Ўкраіны «далучыцца да Дэклярацыі ААН аб правах карэнных народаў, а таксама прызнаць і замацаваць законамі і іншымі прававымі актамі Ўкраіны статус крымска-татарскага народу як карэннага народу Крыму».
XS
SM
MD
LG