Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білінгвізм — шкодна ці карысна? Абмяркуюць у панядзелак на «Мове ці каве»


Плякат Уладзіміра Крукоўскага пра "Білінгвізм"

Плякат Уладзіміра Крукоўскага пра "Білінгвізм"

Акрамя гэтага, адбудзецца прэзэнтацыя п’есы Андрэя Саўчанкі «Бі-Лінгвы» пра праблемы дзьвюхмоўных беларусаў

17 сакавіка ў творчай прасторы ЦЭХ а 19-ай адбудуцца традыцыйныя курсы «Мова ці Кава». Гэтым разам тэма дыскусіі — дзьвюхмоўе.

«Як дзьвюхмоўе вызначае нашыя паводзіны і якая яго роля ў беларускім грамадзтве? Пагледзім і абмяркуем спэктакль, а таксама пагаворым пра білінгвізм, з чым яго ядуць, ці трэба і якім чынам зь ім змагацца?» — гаворыцца ў анонсе заняткаў.

Акторы розных беларускіх тэатраў прэзэнтуюць п’есу «Бі-Лінгвы», як тлумачыцца ў апісаньні, «пра чалавека паміж дзьвюх культураў, дзьвюх моваў, двух сусьветаў». Сярод удзельнікаў пастаноўкі — Раман Падаляка, Юлія Кадушкевіч ды іншыя.

Таксама арганізатары абяцаюць прэзэнтаваць эксклюзіўны слоўнік безэквівалентнай лексікі, а таксама найбольш частыя словы і выразы, па якіх можна лёгка пазнаць беларуса, нават калі ён размаўляе па-расейску.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзінаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG