Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Ўкраіны заклікае байкатаваць «псэўдарэфэрэндум»


Аляксандар Турчынаў
Аляксандар Турчынаў
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Турчынаў зьвярнуўся да грамадзян Украіны, якія пражываюць у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, з заклікам ня ўдзельнічаць у так званым рэфэрэндуме, які, як ён адзначае, праводзіцца «марыянэткавай псэўдаўладай у Крыме пад кантролем расейскіх вайскоўцаў».

Пра гэта гаворыцца ў заяве Турчынава, разьмешчанай на сайце Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

«Гэты рэфэрэндум парушае Канстытуцыю Ўкраіны і Канстытуцыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым і зьяўляецца фальшывым ад пачатку да канца, і яго вынікі ня будуць адлюстроўваць рэальных настрояў насельніцтва аўтаноміі. Трэба разумець, што яго вынікі загадзя намаляваныя ў Крамлі, якому патрэбна хоць нейкая падстава, каб афіцыйна ўвесьці войскі на нашы землі і пачаць вайну, якая разбурыць чалавечыя лёсы і эканамічныя пэрспэктывы Крыму», — адзначыў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны.

Аляксандар Турчынаў таксама адзначыў у сваёй заяве, што «псэўдарэфэрэндум ня мае ніякай праўнай легітымнасьці», паколькі прызнаны проціпраўным Вярхоўнай Радай Украіны, Канстытуцыйным Судом Украіны, а таксама Вэнэцыянскай камісіяй.

«Таму адзіна правільным рашэньнем з боку крымчан будзе ігнараваць гэтую правакацыю Крамля. Я зьвяртаюся да кожнага жыхара Крыму з заклікам адказна паставіцца да сваёй будучыні, але не разьменьвацца на фальшывыя абяцаньні, якія прывядуць рэгіён да сацыяльна-эканамічнай катастрофы», — у заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG