Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія актывісты абазвалі Андрэя Макарэвіча «жыдам, які прадаўся Бандэру»


Андрэй Макарэвіч

Андрэй Макарэвіч

Удзельнікі мітынгу «За рускую Ўкраіну» ў Маскве неадэкватна адрэагавалі на ўдзельніка антываеннага мітынгу музыку Андрэя Макарэвіча, піша УНІАН.

Пра гэта паведаміў сам Макарэвіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Таксама ён дадаў , што колькасьць удзельнікаў антываеннага мітынгу прыкладна ў 25 разоў перавышала афіцыйную ацэнку МУС.

«А народу, дарэчы, было тысяч 70-80. Яшчэ нядаўна мянты ў падліках хлусіли прыкладна ўтрая, зараз ужо ў 25 разоў — тры тысячы! Маглі б паведаміць што ўвогуле ніхто не прыйшоў, чаго ўжо там», — Заявіў Макарэвіч.

Сёньня ў Маскве паралельна адбывалася два мітынгі — антываенны і «У падтрымку Крыму і супраць фашызму», арганізатарам якога быў адыёзны расейскі палітоляг Сяргей Кургінян.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG