Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станцыя, праз якую ідзе газ у Крым, стала месцам супрацьстаяньня


Каля 120 расейскіх вайскоўцаў застаюцца ля газаразьмеркавальнай станцыі «Чарнаморнафтагаза» каля вёскі Стралковая ў Хэрсонскай вобласьці. Пра гэта 5 каналу украінскага тэлебачаньня паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Кіеве Ўладзімер Івахненка.

Па словах украінскіх памежнікаў, украінскія вайскоўцы заблякавалі дарогу ў бок Кахоўкі, супрацьстаяньня няма. У той жа час, па інфармацыі памежнікаў, да месца здарэньня падцягваюцца ўкраінскія рэзэрвы.

Алег Слабадзян, прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы: «у цяперашні час сытуацыя не зьмянілася, каля 120 -ці вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі і тры БТРы знаходзяцца ў раёне помпавай станцыі на ўскраіне вёскі Стралковая. Станцыя знаходзіцца ў 8-мі кілямэтрах ад мяжы ўжо ў Хэрсонскай вобласьці. Памежнікі і прадстаўнікі Узброеных сіл Украіны — заблякавалі дарогу ў бок Кахоўкі ў паўночнай частцы вёскі Стралковая. Супрацьстаяньня няма, хутчэй за ўсё, сапраўды канчатковай мэтай расейскіх войскаў была помпавая станцыя, дзе, уласна кажучы, яны зараз знаходзяцца».

Раней памежнікі распавялі 5-му каналу, што каля 13 -ці гадзін у Стралковай з верталётаў высадзіліся каля 60-ці расейскіх дэсантнікаў. За некалькі гадзін іх колькасьць падвоілася. Падчас перагавораў яны спрабавалі растлумачыць, што прыбылі абараняць газаразьмеркавальную станцыю ад магчымых тэрарыстычных актаў.

Тым часам МЗС Украіны заявіла, што Расея ўварвалася ва Ўкраіну, і патрабуе неадкладнага вываду войскаў. «Украіна пакідае за сабой права ўжыць усе неабходныя меры для спыненьня ваеннага ўварваньня з боку Расеі», - падкрэсьлілі ў МЗС.
XS
SM
MD
LG