Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Крыму лічыць рашэньне Вярхоўнай Рады абсурдным


Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета Крыма назвала абсурдным рашэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны аб роспуску крымскага парлямэнта і не зьбіраецца яго выконваць

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдыюма.

На іх думку, з прававога пункту гледжаньня «гэтае рашэньне абсурднае».

«У адпаведнасьці з пунктам 28 часткі першай артыкула 85 Канстытуцыі Ўкраіны Вярхоўная Рада Ўкраіны можа датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым толькі пры наяўнасьці заключэньня Канстытуцыйнага суду Ўкраіны аб парушэньні парлямэнтам аўтаноміі Канстытуцыі Ўкраіны ці законаў Украіны. Такое заключэньне адсутнічае — ёсьць толькі рашэньне тэрмінова перафарматаваць пад запыты „майдана“ Канстытуцыйны суд Украіны ад 14 сакавіка 2014 года № 2-рп/2014 па справе аб правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым, ня можа служыць падставай для роспуску крымскага парлямэнта», — лічаць у прэзыдыюме.

У заяве прэзыдыюма крымскага парлямэнта не згадваецца, што 14 сакавіка Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў пастанову Вярхоўнай Рады Аўтаномнай рэспублікі Крым «Аб правядзеньні агульнакрымскага рэфэрэндуму» ад 6 сакавіка неканстытуцыйным.

Члены прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Крыма таксама заяўляюць: «Калі ж казаць аб палітычных наступствах, то прыходзіцца канстатаваць: сваім рашэньнем народныя дэпутаты паставілі тлустую кропку ў адносінах Крыма і мацерыковай Украіны. Гэта рашэньне стане для крымчан яшчэ адным важкім аргумэнтам галасаваць на рэфэрэндуме 16 сакавіка па ўзьяднаньне Крыму з Расеяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG