Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да панядзелка за кратамі — за антыпуцінскі плякат


Уладзімер Шыцікаў, архіўнае фота
Уладзімер Шыцікаў, архіўнае фота

Сябра гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шыцікаў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Актывіста затрымалі пасьля перадвыбарчага пікету сьпікераў АГП, які праходзіў 15 сакавіка каля гандлёвага дома «Рэчыцкі» ў Гомелі пад лёзунгам «Патрабуем сумленных выбараў».

Шыцікаў трымаў плякаты «Пуцінская Расія, ты звяр’яцела» і «Бляск рэзідэнцыяў не ратуе дыктатара». Да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія назіралі за правядзеньнем пікету. Яны папярэдзілі актывіста, што той ня мае права трымаць плякаты, якія ня тычацца выбарчай тэматыкі. Аднак Шыцікаў адмовіўся прыбраць гэтыя плякаты, настойваючы на тым, што не парушае закон, і працягнуў стаяць зь імі да канца пікету, які доўжыўся каля гадзіны. Пасьля яго завяршэньня міліцыянты затрымалі актывіста і даставілі ў апорны пункт.

Неўзабаве Шыцікаў перастаў адказваць на званкі, паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні АГП Васіль Палякоў. У ІЧУ яму пацьвердзілі інфармацыю, што актывіст дастаўлены ў ізалятар, дзе прабудзе як мінімум да панядзелка, да пасяджэньня суду.

Як мяркуе Палякоў, на Шыцікава складзены адміністрацыйны пратакол альбо за парушэньне выбарчага заканадаўства, альбо за парушэньне закона аб масавых мерапрыемствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG