Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Лідзія Пянькоўская: «Паслухайце Радыё Свабода, паглядзіце па БТ афіцыйную вэрсію — і тады вы знойдзеце праўду, калі вы сумленны чалавек»


Мы працягваем знаёмства са сталымі слухачамі нашага радыё. Сёньня — пра жанчыну, якая некалі, скончыўшы сярэднюю школу ў родным Бабруйску, зьехала ў Адэсу, працавала на гандлёвым флёце, павандравала па сьвеце, але аднойчы кінула ўсё і вярнулася ў Беларусь. Былая марачка Лідзія Пянькоўская — гераіня новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Я была ў пяці гарадах Італіі, я была ў Эгіпце, на Канарах разы чатыры, адзін раз купалася ў Адрыятычным моры. А потым я працавала ў сыстэме Аэрафлёту. Там нам раз на год давалі бясплатны квіток туды-назад. І вось я кажу адной сваёй супрацоўніцы: «Што мы езьдзім у Сочы, Ялту? Блізка так. Давай мы выкарыстаем гэты бясплатны квіток, каб паляцець далёка куды. На Камчатку, напрыклад». І вось паляцелі мы туды. Купаліся ў камчацкіх гейзэрах.

У 1991 годзе я набыла вось гэты прымач і стала слухаць. Адчула, што маё разуменьне жыцьця і таго, што адбываецца навокал, цалкам супадае з тым, што чула па Беларускай Свабодзе.

Многа мне дала Беларуская Свабода. Яна падштурхнула мяне зацікавіцца нашай гісторыяй. А яшчэ мне стала сорамна, што я забылася пра сваю родную мову. Сорамна перад сваімі продкамі, перад народам.

Калі якія-небудзь падзеі адбываюцца, то я думаю: а які ў мяне погляд на іх? Потым паслухаю Свабоду, пагляджу афіцыйную вэрсію па БТ. Потым пытаюся ў сяброў: а што Зянон Станіслававіч наконт гэтага гаворыць? І атрымоўваецца, што маё меркаваньне супадае зь ягоным. Ну як жа не лічыць яго аўтарытэтам нумар адзін!

Тыя з былых сяброў, што сталі лукашыстамі — мне зь імі няўтульна. Пра што гаварыць зь імі? Таму мы разьядналіся. Засталіся ў сябрах мае аднадумцы.

Дзьве тысячы гадоў таму Ісус хадзіў па зямлі, вучыў людзей жыць па-людзку, па божых законах. Яго злавілі, асудзілі. Тады паводле закону прапанавалі насельніцтву з двух асуджаных выбраць, каго памілаваць. Насельніцтва выбрала Вараву, злодзея. Вось і ў нас на выбарах былі прапанаваныя двое. Адзін адукаваны, сумленны, веруючы, шчыры беларус — яго ня выбралі. Выбралі другога, які прамая супрацьлегласьць першаму.

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Дык вось і цяпер, калі нават гэты другі ня пойдзе на выбары, то наша насельніцтва, як тыя хамы, зноў выбера Вараву.

Прыглядаюся да людзей, у асноўным — мёртвыя душы. Пачынаеш нешта ім гаварыць, абуджаць трохі — адны злуюцца на мяне, другія так сабе рэагуюць. Кажу ім: «Ёсьць Радыё Свабода, паслухайце яго, паглядзіце афіцыйную вэрсію БТ — і тады вы знойдзеце праўду, калі вы сумленны чалавек». Вось так я гэтым бабулькам тлумачу.

Нягледзячы на тое, што ў мяне абмежаваны фізычны стан, душа мая крылатая. Яна ўвесь час хоча махаць крыламі, кудысьці імкнуцца, нешта ведаць. Мяне ўсё цікавіць, што адбываецца ў сьвеце, у нас у Беларусі.

Я прыехала на радзіму дзеля таго, каб, можа, нейкую кроплю ўнесьці ў гэты наш працэс адраджэньня. І, я лічу, гэты пэрыяд, калі я ўваскрэсла як беларуска — гэта асноўны пэрыяд у маім жыцьці, самы важны».
XS
SM
MD
LG