Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 з 15 сяброў Рады Бясьпекі ААН прагаласавалі за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны


Прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр

Прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр

Рада Бясьпекі ААН 15 сакавіка прагаласавала за рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. 13 з 15 чальцоў Рады Бясьпекі падтрымалі праект дакумэнту. Расея, якая мае права «вета» як сталы сябра Рады Бясьпекі, галасавала «супраць», Кітай — устрымаўся. Такім чынам, Расея заблякавала прыняцьцё гэтага дакумэнту.

Праект рэзалюцыі, прапанаваны Злучанымі Штатамі, зьмяшчае ацэнку маючага адбыцца ў нядзелю ў Крыме рэфэрэндуму аб незалежнасьці. У дакумэнце гаворыцца, што рашэньні плебісцыту «ня будуць мець законнай сілы».

Раней сёньня сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр заявіла, што галасаваньне ў Радзе Бясьпекі заклікана прадэманстраваць «ступень ізаляцыі, у якой знаходзіцца Расея, адмаўляючыся ад мірнага шляху».
XS
SM
MD
LG