Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэнэцыянская камісія: «рэфэрэндум» у Крыме нелегітымны


Падрыхтоўка да рэфэрэндуму ў сымфэромальскай школе

Падрыхтоўка да рэфэрэндуму ў сымфэромальскай школе

Экспэрты Рады Эўропы па канстытуцыйным праве прыйшлі да высновы, што крымскі рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі нелегітымны.

Вэнэцыянская камісія матывуе сваё заключэньне тым, што магчымасьць правядзеньня такога рэфэрэндуму не прадугледжана ні ўкраінскай, ні крымскай Канстытуцыямі.

Экспэрты таксама зьвяртаюць увагу на тое, што ўмовы для правядзеньня рэфэрэндуму не адпавядаюць дэмакратычным стандартам.

Афіцыйнае заключэньне Вэнэцыянскай камісіі будзе апублікавана 21–22 сакавіка, — паведаміў старшыня Рады Эўропы Сэбасьт’ян Курц.

Ён адзначыў, што «ў прамой дэмакратыі самой па сабе няма, вядома, нічога дрэннага, аднак яна патрабуе прававой і дэмакратычнай асновы».

Ён адзначыў, што галасаваньне ў Крыме будзе праходзіць у атмасфэры пагроз, і ў гэтым выпадку такой асновы, відавочна, не існуе.
XS
SM
MD
LG