Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: затрымалі за плякат «Пуцінская Расея, ты звар’яцела»


Уладзімер Шыцікаў, архіўнае фота

Уладзімер Шыцікаў, архіўнае фота

У Гомелі прайшоў пікет за сумленныя выбары з удзелам Анатоля Лябедзькі. Адзін чалавек затрыманы за антырасейскі плякат.

У Гомелі 15 сакавіка каля гандлёвага дома «Рэчыцкі» адбыўся перадвыбарчы пікет сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі з удзелам яе лідэра Анатоля Лябедзькі.

Адзін з удзельнікаў пікету Ўладзімер Шыцікаў трымаў плякаты «Пуцінская Расея, ты звар’яцела» і «Бляск рэзыдэнцыяў не ратуе дыктатара». Да актывіста падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што ён ня мае права трымаць плякаты, якія ня тычацца выбараў. Шыцікаў адмовіўся прыбраць плякаты, і пасьля пікету міліцыянты яго затрымалі.

Падчас пікету многія мінакі абзывалі яго ўдзельнікаў фашыстамі, казалі, што тыя хочуць зладзіць у Гомелі Майдан. Некалькі дзясяткаў мінакоў пагадзіліся ўзяць друкаваную прадукцыю, якую раздаваў Лябедзька, перадае БелаПАН.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным вялі апэратыўныя відэаздымкі.
XS
SM
MD
LG