Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хэрсонскай вобласьці высадзіўся расейскі дэсант


Каля пасёлка Стралковае (Арабатская стрэлка, Кахоўскі раён, Хэрсонская вобласьць) прыблізна ў 13:30 зь верталётаў высадзіўся дэсант з 40 пяхотнікаў расейскіх войскаў.

Пра гэта УНІАН паведамілі мясцовыя жыхары. Пацьвярджаюць і крыніцы ў праваахоўных органах Кахоўскага раёну.

Таксама жыхары Стралковага паведамілі, што ў мінулыя дні расійскія ваенныя верталёты некалькі разоў абляталі тэрыторыю вакол іхняга пасёлка.

Дзеля чаго высадзіліся дэсантнікі і што цяпер адбываецца ў Стралковым, пакуль невядома.

У моры за некалькі кілямэтраў ад Стралковага — газаздабыўныя вышкі кампаніі «Чарнаморнафтагаз», паведамляе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG