Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме ўзброеныя людзі выкралі журналіста і актывіста


Падсьветка на будынку Рады і ўраду Крыма.
Падсьветка на будынку Рады і ўраду Крыма.

Чарговыя выкраданьні людзей у Крыме, акупаваным расейскімі войскамі.

У Севастопалі група ўзброеных людзей затрымала 14 сакавіка апэратара UkrStream.TV Алега Балабана падчас выкананьня ім рэдакцыйнага заданьня.

Рэдакцыя UkrStream.TV нічога ня ведае пра месцазнаходжаньне затрыманага калегі і просіць любой дапамогі ў яго пошуках і вызваленьні.

Таксама Крым SOS паведаміў пра зьнікненьне ў Севастопалі каардынатара ініцыятыўнай групы «Автодозор» Паўла Бабарыгі.

9 сакавіка на КПП пры ўезьдзе ў Крым з боку Хэрсонскай вобласьці былі затрыманыя дзьве групы журналістаў і актывістаў. Да 11 сакавіка, калі іх адпусьцілі, пра лёс затрыманых нічога не было вядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG