Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 красавіка Аўтуховіча чакаюць на волі


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Гэта была, як мяркуюць сваякі палітвязьня, апошняя сустрэча палітвязьня з абаронцам перад вызваленьнем. 8 красавіка, праз тры тыдні, заканчваецца тэрмін зьняволеньня Мікалая Аўтуховіча, які атрымаў паводле суду 5 год і два месяцы за захоўваньне некалькіх патронаў.

Праваабаронцы лічаць, што ўлады паквіталіся зь Мікалаем Аўтуховічам за спробы даказаць факты карупцыі сярод высокапастаўленых чыноўнікаў Ваўкавыску, Горадні і Менску. Апошнія два гады Мікалая Аўтуховіча трымаюць у адзіночнай камэры гарадзенскай турмы.

Як паведаміла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык, якая днямі атрымала ліст ад Мікалая Аўтуховіча, палітвязьню распавялі пра сытуацыю, якая склалася ўва Ўкраіне.

«Перадалі яму прывітаньні і распавялі ўсё як ёсьць пра акупацыю Крыму і ўвогуле пра сытуацыю ўва Ўкраіне. Каб Мікола адчуваў, у якім сьвеце ён жыве і куды будзе вяртацца зь вязьніцы».

Мікалаю Аўтуховічу, як і іншым палітвязьням, якія застаюцца ў беларускіх турмах, ня раз прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён кожны раз адмаўляўся.
XS
SM
MD
LG