Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне рыхтуюць перамір’е для Пуціна


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Украінскія ўлады рыхтуюцца пачаць перамовы з Крамлём, які раней не прызнаў новы ўрад Украіны.

Сутнасьць прапановы кіраўніку Расеі Ўладзімеру Пуціну палягае ў тым, каб вярнуцца да выкананьня ўмоваў пагадненьня ад 21 лютага, але бязь Віктара Януковіча. Адхіленьне Януковіча ад улады прапануецца замацаваць імпічмэнтам.

Як паведамляе ZN.UA, сцэнар выхаду з крызісу нібыта ўжо ўхвалены ўкраінскім бокам.

Згодна зь ім, увосень павінна быць прынятая новая Канстытуцыя, зь вельмі ўрэзанымі паўнамоцтвамі прэзыдэнта і вельмі шырокімі паўнамоцтвамі Крыму і іншых рэгіёнаў. Таксама мяркуецца стварыць шырокую парлямэнцкую кааліцыю з удзелам Партыі рэгіёнаў, але без датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Перамовы могуць пачацца адразу пасьля «рэфэрэндуму».
XS
SM
MD
LG