Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Алеся Бяляцкага: Адно з пакараньняў — пазбавіць спатканьняў


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

За больш як два з паловай гады зьняволеньня Алесь Бяляцкі атрымаў толькі адно доўгатэрміновае спатканьне, падлічыла жонка палітвязьня Натальля Пінчук.

Яна мяркуе, што гэта адна з формаў ціску на мужа — яго пазбаўляюць доўгатэрміновых спатканьняў, а колькасьць кароткатэрміновых скарачаюць да мінімуму. Яе чарговае спатканьне з мужам мае быць у траўні, але Натальля Пінчук не бярэцца прадказваць, ці яно адбудзецца.

«У яго такая цяпер сытуацыя. Калі я пытаюся, як справы і як здароўе, адказвае, што ўсё нармальна. Але, па сутнасьці, ня трэба і пытацца, бо дастаткова паглядзець на такі паказчык, як спатканьні. З гэтага ўжо зразумела, у якім ён становішчы. Прыкладам, за 2013 год яму было дазволена толькі адно кароткатэрміновае спатканьне, а доўгатэрміновых — ніводнага. Сёлета было адно кароткатэрміновае, на чарзе ў траўні — доўгатэрміновае. Але ці яно адбудзецца, сказаць цяжка. Бо такіх спатканьняў за ўвесь час адседкі ў яго было толькі адно, і то замест трох дзён далі адзін. Гэта было ў 2012 годзе. Што будзе ў траўні — ня ведаю. Можаш прыехаць, а табе паведамяць, што спатканьня ня будзе».

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі ў судзе віны не прызнаў і заявіў, што грошы, якія ён атрымаў, пайшлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Трымаюць палітвязьня ў бабруйскай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG