Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна не дапусьціць уводу расейскіх войскаў у Данбас


Узброеныя сілы Ўкраіны не дапусьцяць увядзеньня расейскіх войскаў на тэрыторыю Данбасу.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» заявіў выканаўца абавязкаў міністра абароны адмірал Ігар Цянюх.

«Гэта ўжо адпрацаваная схема з боку Расейскай Фэдэрацыі, якая заўсёды вылучаецца ў абарону расейскага насельніцтва. Правакацыі, якія адбыліся ў Данецку, зьдзейсьнілі людзі, якія прыбылі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Узброеныя сілы не дапусьцяць на нашу тэрыторыю чужых войскаў. Войскі пераведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць, знаходзяцца ў адпаведных раёнах, і мы як ваенныя выканаем свой канстытуцыйны абавязак, калі будзе палітычнае рашэньне кіраўніцтва дзяржавы», — заявіў адмірал Цянюх.


XS
SM
MD
LG