Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына будзе абараняць крымскіх татараў


 Рэджэп Эрдаган

Рэджэп Эрдаган

«Турэччына ніколі не пакідала і ніколі не пакіне крымскіх татараў», — заявіў прэм’ер-міністар краіны Рэджэп Эрдаган пасьля тэлефоннай размовы з Уладзімерам Пуціным.

9 сакавіка Рэджэп Эрдаган і канцлер Германіі Ангела Мэркель у тэлефоннай размове выказалі адзіную пазыцыю, што сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, а таксама яе палітычнае адзінства трэба падтрымаць любой цаной. Абодва лідэры пагадзіліся, што рэфэрэндум 16 сакавіка нелегітымны. Яны заявілі, што ўсе дзяржавы павінны выконваць міжнародныя абавязаньні і дамовы.

Турэччына гатовая быць актыўным сябрам міжнароднай кантактнай групы па крымскім пытаньні.

У Турэччыне жыве каля мільёна крымскіх татараў, у Крыме — каля 300 тысяч.
XS
SM
MD
LG