Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Расея разбурае падмуркі альянсу з Кітаем


Сяргей Кудзеля.

Сяргей Кудзеля.

Пераход Расеі да перагляду межаў разбурае асновы яе альянсу з Кітаем. Пра гэта ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» заявіў палітоляг, прафэсар унівэрсытэту Бэйлор Сяргей Кудзеля.

«Да апошняга часу Расея гуляла ролю кансэрватыўнай дзяржавы, якая спрабавала захаваць правапарадак у сьвеце і пазьбегнуць перадзелу межаў. Гэта было асновай яе альянсу з Кітаем, які таксама выступае як дзяржава-кансэрватар. Цяпер мы бачым Расею, якая выступае ў якасьці рэвізіяніста, краіны, якая спрабуе перакройваць мяжы, прычым ня толькі на захадзе, з Украінай. Магчыма, адкрыюцца межы з Казахстанам. Будзе пастаўлена пытаньне аб межах зь Беларусьсю», — адзначыў Сяргей Кудзеля.

На ягоную думку, прынятыя Пуціным рашэньні ўжо прывялі да незваротнай страты ім твару ў сьвеце:

«На працягу ўсяго прэзыдэнцтва Пуціна мы бачылі, што рэпутацыя Расеі як міжнароднага „цяжкавагавіка“ і глябальнай супэрдзяржавы для яго надзвычай важныя. Фактычна, яго задачай было вярнуць Расеі вагу на сусьветнай арэне».

Экспэрт лічыць, што Захаду важна растлумачыць Пуціну: атрымліваючы Крым у склад Расеі, ён тым самым нівэлюе ўсе 14-гадовыя спробы ператварыць Расею ў глябальнага гульца.

На думку Сяргея Кудзелі, цяпер эмацыйны стан Пуціна можа перашкаджаць яму зразумець усе страты, зьвязаныя з анэксіяй Крыму.
XS
SM
MD
LG