Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч: Наша змаганьне цяжка параўнаць з подзьвігамі абаронцаў Майдану


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Палітвязень Яўген Васьковіч у лісьце папрасіў дапамагчы свайму сукамэрніку.

Вязень магілёўскай турмы Яўген Васьковіч даслаў на волю ліст, у якім выказаў захапленьне подзьвігам абаронцаў Майдану ў Кіеве. «Ён смуткуе па Жызьнеўскаму, нашаму беларусу, які адным зь першых загінуў на Майдане», — паведаміла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца зь Яўгенам Васьковічам.

«Шмат напісаў пра тое, як ставіцца да гераічнай сьмерці Міхася Жызьнеўскага, ён смуткуе і лічыць, што мы страчваем самых лепшых, самых годных. Яшчэ напісаў, каб не турбаваліся за яго. Маўляў, нашы пакуты нельга і параўноўваць з тым, што перажылі героі Майдану».

Яўген Васьковіч напісаў, што ў вязьніцы шмат чытае, адчувае сябе нармальна, на ўмовы ня скардзіцца. Палітвязень падзякаваў усім за падтрымку і пры гэтым папрасіў падтрымаць свайго сукамэрніка.

«Ён мяне сьціпла папрасіў дасылаць падтрымку на „атаварку“ для суседа. Трэба, хлопцы, дапамагчы, відаць, што больш няма каму».

Моладзевы актывіст Яўген Васьковіч асуджаны на 7 год зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ у Бабруйску. Палітвязень адбывае пакараньне ў магілёўскай «крытай» турме і адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.
XS
SM
MD
LG