Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве 15 cакавіка апазыцыя правядзе антываенную акцыю «Марш міру», якая пачнецца шэсьцем ад Пушкінскай плошчы і завершыцца мітынгам на праспэкце акадэміка Сахарава.

Свабода вядзе жывую трасьляцыю.

Людзі, якія сабраліся, выказваюць пратэст супраць пазыцыі ўладаў Расеі адносна Ўкраіны. Удзельнікі шэсьця трымаюць расейскія і ўкраінскія сьцягі.

Арганізатары акцыі — рух «Салідарнасьць», РПР — ПАРНАС, «Партыя 5 сьнежня», «Партыя прагрэсу » і грамадзянскія актывісты. Пра намер далучыцца да шэсьця заявілі і некаторыя левыя рухі.

Акцыя ўзгодненая з уладамі. Чакаецца да 50 тысяч чалавек.

Сталічная пракуратура папярэдзіла арганізатараў акцыі пра недапушчальнасьць парушэньняў закону, паведамляе Інтэрфакс.

У шэрагу расейскіх гарадоў сёньня таксама заплянаваныя акцыі пад лёзунгам «Не вайне!» у падтрымку маскоўскага «Марша міру».





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG