Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пакідаюць авіяносец у Міжземным моры і будуць разглядаць просьбу арміі Украіны аб дапамозе


Міністэрства абароны ЗША заявіла ў пятніцу, што Вашынгтон далей разглядае просьбу Ўкраіны аб пэўным вайсковым рыштунку.

Цяпер ухвалена адна з частак запыту — Украіне перададуць 25 тысяч вайсковых сухіх пайкоў. Іншыя разглядаюць далей, паведаміў прадстаўнік Пэнтагону палкоўнік Стывэн Уорэн.

Паводле ягоных слоў, запыт Украіны быў пададзены ў Дзяржаўны дэпартамэнт.

Акрамя таго, сказаў ён, ЗША пакідаюць яшчэ на некалькі дзён сваю авіяносную групу ў Міжземным моры з прычыны крызісу вакол вайсковага ўварваньня Расеі ўва Ўкраіну.

Паводле ягоных слоў, за гэтыя дадатковыя дні, на дадатак да першапачаткова заплянаванага, правядуць дадатковае вучэньне. Яшчэ адна прычына — стаць падтрымкай для саюзьнікаў ЗША ў НАТО, якія мяжуюць з Украінай, дадаў ён.

Па словах сьпікера, цяпер плянуецца, што група працягне паход празь некалькі дзён, але і гэтыя пляны яшчэ могуць зьмяніцца.

Ён дадаў, што ЗША ўжо перадысьлякавалі сёньня ў Польшчу шэсьць баявых самалётаў F-16, яшчэ шэсьць прыбудуць заўтра.

Раней у ЗША паведамлялі, што на днях Украіна зьвярнулася з просьбай аб пэўным вайсковым рыштунку, у тым ліку і баявым.
XS
SM
MD
LG