Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве сутыкненьні, ёсьць забітыя


Позна ўвечары ў пятніцу ў Харкаве адбыліся сутыкненьні каля будынку ўсеўкраінскага таварыства „Просвіта“ імя Тараса Шаўчэнкі.

Як паведаміла ўкраінскае агенцтва УНІАН са спасылкай на відавочцаў падзей, некалькі дзясяткаў маладзёнаў спартовага выгляду з георгіеўскімі стужкамі напалі на людзей каля будынку, а потым пайшлі на штурм. Міліцыі ў той час каля будынку не было.

Некалькіх параненых забрала хуткая дапамога. Украінскія мэдыі паведамляюць са спасылкай на прокурора Харкава Яўгена Паповіча, што два чалавекі загінулі.

XS
SM
MD
LG