Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброены расеец ехаў ва Ўкраіну празь Беларусь

  • БелаПАН

Узброенага грамадзяніна Расеі затрымалі ўкраінскія памежнікі ў пункце пропуску «Выступовічы» на мяжы зь Беларусьсю (Ельскім раёнам Гомельскай вобласьці).

Як паведаміла 14 сакавіка Дзяржаўная памежная служба Украіны, у салёне аўтамабіля УАЗ, у якім ехаў расеец, знайшлі пісталет ТТ і патроны да яго.

Апошнім часам памежная служба Украіны ўзмацніла кантроль на межах з Расеяй, Беларусьсю і Малдовай. Колькасьць грамадзян Расеі, якія адпраўляюцца назад з-за няздольнасьці выразна растлумачыць мэты паездкі, штодня дасягае некалькіх соцень. Канфіскуюцца халодная зброя, ваенная адзеньне, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
XS
SM
MD
LG