Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя пакінула будучых назіральнікаў бяз асадак, нататнікаў і памятак


Міліцыя сканфіскавала ў актывіcтак кампаніі «Назіраньне за выбарамі. Тэорыя і практыка» Ганны Аземшы і Паліны Бродзік матэрыялы для навучальнага сэмінару будучых назіральнікаў за мясцовымі выбарамі.

Здабычай праваахоўных органаў сталі: 200 асадак, 25 тэчак, 100 нататнікаў і столькі ж памятак.

Міліцыянты сканфіскавалі ўсё гэта дабро на той падставе, што Аземша і Бродзік ня мелі накладных, а тое, што знаходзілася ў багажніку аўто — гэта таварная каштоўнасьць.

«Якія могуць быць накладныя? Нас затрымалі, калі мы везьлі матэрыялы з друкарні», — задаецца пытаньнем Ганна Аземша.

Яна кажа, што ў панядзелак разам з адвакатам будзе абскарджваць дзеяньні міліцыянтаў.

Машыну Ганны Аземшы супрацоўнікі ДАІ спынілі вечарам 14 сакавіка на той падставе, што аўто нібыта мае прыкметы дарожна-транспартнага здарэньня.

«На бампэры машына сапраўды ёсьць пашкоджаньні, але яны 2-х гадовай даўніны», — кажа Аземша.

Ганну Аземшу і Паліну Бродзік выпусьцілі зь пастарунку міліцыі Фрунзенскага раёну Менску прыкладна а 21-й вечара.

Выбары ў мясцовыя саветы прызначаныя на 23 сакавіка. Міжнародныя арганізацыі неаднаразова заяўлялі пра праблемы зь беларускімі выбарамі — падсумаваньне ў нашым аўдыёслайдшоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG