Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР стала другой пасьля Сірыі краінай, якая падтрымала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну

ЗША вінаватыя ў «трывожных падзеях ва Ўкраіне», у тым ліку ў «жорсткіх парушэньнях правоў народаў на самавызначэньне». Пра гэта заявіла пасол КНДР у Маскве Кім Ён Джэ, перадае РІА Новості.

«Апошнія трывожныя падзеі ва Ўкраіне, справакаваныя па загадзя падрыхтаваных змоўніцкіх сцэнарах ЗША і краін Захаду і пры іх падбухторваньні, пераканаўча паказваюць, хто на самой справе зьяўляецца завадатарам усіх бед на нашай плянэце, хто дамагаецца зьвяржэньня сярод белага дня сувэрэннай дзяржавы і жорсткай зьнявагі правоў народаў на самавызначэньне», — сказаў дыплямат у часе прыёму , прысьвечанага 65-годзьдзю падпісаньня пагадненьня аб эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Расеяй і КНДР.

Раней у падтрымку Расеі выказаўся сірыйскі дыктатар Башар Асад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG