Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 сакавіка: зьезд БСДП «Грамада», рэфэрэндум у Крыме


Менск — у офісе партыі БНФ зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Тэгеран — пачатак візыту міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея ў Іран

Сэрбія — выбары ў парлямэнт

Аўтаномная рэспубліка Крым, Украіна — рэфэрэндум аб далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі, які усясьветная супольнасьць лічыць нелегітымным

Гэты дзень у гісторыі

1597 — Віцебск атрымаў Магдэбурскае права.

1707 — Праз аб’яднаньне каралеўстваў Англіі і Шатляндыі была створаная Вялікабрытанія.

1954 — Заснаванае Англа-беларускае таварыства.

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 — Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага. Аўтар палянэзу «Гром победы раздавайся» (на словы Гаўрыіла Дзяржавіна), які быў доўгі час гімнам Расейскай імпэрыі.

1890 — Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр. Арганізатар яўрэйскага нацыянальнага тэатру ГОСЕТ, кіраўнік Яўрэйскага антыфашысцкага камітэту. Забіты супрацоўнікамі МГБ у пачатку антысэміцкай кампаніі

1935 — Сяргей Юрскі, расейскі актор. Выступіў супраць расейскіх вайсковых дзеяньняў ва Ўкраіне.

1940 — Бэрнарда Бэрталучы, італьянскі кінарэжысёр

1946 — Мікалай Кірычэнка, актор, які таксама ўзначальваў Нацыянальны Купалаўскі тэатар.

1964 — Міхал Анемпадыстаў, беларускі фатограф, паэт, перакладчык, публіцыст. Некаторыя яго тэксты пакладзеныя на музыку.

У гэты дзень памерлі:

3 — Тыберый, імпэратар рымскі, пры кіраваньні якога быў пакараны сьмерцю Ісус Хрыстос

1940 — Сэльма Лагерлёф, швэдзкая пісьменьніца

2000 — Павел Пруднікаў, беларускі пісьменьнік, які зьведаў савецкія рэпрэсіі 30-х гадоў і адлюстраваў іх у сваіх творах «Яжовыя рукавіцы» і «Пекла».

Цытата на памяць

Уладары сьмертныя — дзяржава вечная

Тыберый, рымскі імпэратар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG