Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 сакавіка: Дзень Канстытуцыі, акцыя салідарнасьці з Украінай у Празе


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Менск. Паседжаньне Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ «Адраджэньне» ў цэнтральным офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 11.00.

Прага. Акцыя салідарнасьці з Украінай ля Карлавага моста. Пачатак а 14 гадзіне.

Берасьце. Каманда арт-праекту Zabor запрашае на ўзнагароджаньне пераможцы конкурсу На Zabore ў Выставачнай залі (вул. Савецкая, 54). Пачатак у 15.00.

Баранавічы. Курсы «Мова нанова» пройдуць ў эколяга-грамадзкім аб’яднаньні «Неруш» (вул. Паўлава, 12). Пачатак а 16 гадзіне.

Менск. Фэст ірляндзкай музыкі да дня Сьвятога Патрыка пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода. Клюб Re:public. Пачатак: 18:00.

Менск. Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа» і мэдыя-праект «pARTisan» пры падтрымцы галерэі сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляюць праект «Супольнасьці ў Беларусі: межы, давер, салідарнасьць». Галерэя «Ў».

Матч за Супэркубак Беларусі паміж футбольнымі клюбамі БАТЭ Барысаў і «Менск» пройдзе ў Менскім футбольным манэжы. Пачатак у 16.00.

На «Менск-Арэне» пройдзе матч Кубка Надзеі паміж хакейным клюбам «Дынама-Менск» і падмаскоўным «Атлянтам». Пачатак у 17.00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У 44 годзе да нашай эры быў забіты змоўнікамі рымскі палкаводзец Гай Юлі Цэзар.

У 1893 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Андрэй Мрый (пам. 1943).

У 1930 у Віцебску нарадзіўся фізык Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2000 году.

У 1990 Міхаіла Гарбачова выбралі першым прэзыдэнтам СССР.

1994 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Міжнародны дзень абароны правоў спажыўцоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1850 — Вайніслаў Савіч-Заблоцкі, беларускі пісьменьнік, публіцыст.

1868 — Яўген Ляцкі, дасьледчык беларускага фальклёру, аўтар публікацыяў з гісторыі старажытнага пісьменства і, у прыватнасьці, «Слова пра паход Ігаравы».

1930 — Жарэс Алфёраў, фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (2000).

1940 — Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.

У гэты дзень памерлі

1938 — расстраляны колішні першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі Васіль Шаранговіч, асуджаны ў справе праватрацкісцкага бухарынскага блёку. Рэабілітаваны ў 1957-м, яго імем названая вуліца ў Менску. Шаранговіч быў таксама сярод палітыкаў, якія ў 1933 годзе ў складзе спэцыяльнай камісіі прымалі рашэньне пра рэформу беларускага правапісу і слоўніка.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь зьяўляецца беларуская мова»

З артыкулу 17 Канстытуцыі Беларусі, якая была прынятая ў 1994 годзе. Пры кіраўніцтве Аляксандра Лукашэнкі гэты артыкул быў выкрасьлены.
XS
SM
MD
LG