Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: плянаў урывацца ў паўднёва-усходнюю Ўкраіну няма


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Расея ня мае і ня можа мець плянаў уварваньня ў паўднёва-ўсходнія рэгіёны Ўкраіны, заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

Па выніках перамоваў ў Лёндане паміж дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым сталі паступаць першыя паведамленьні аб іх выніках.

Кэры заявіў, што Вашынгтон і міжнародная супольнасьць не прызнае вынікі Крымскага рэфэрэндуму. Кэры сказаў, што ён і Лаўроў паразмаўлялі «добрых шэсьць гадзін» пра Ўкраіну. Тым ня менш, Лаўроў сказаў Кэры, што прэзыдэнт Пуцін не гатовы прыняць любое рашэньне па Крыме да рэфэрэндуму. Паводле Кэры, ён і Лаўроў дамовіліся заставацца на сувязі ў бліжэйшыя дні.

У сваю чаргу міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што калі Косава разглядаецца як «асобны выпадак», то Крым таксама павінен быць «асобным выпадкам».

Лаўроў заявіў: «Нашы партнэры добра ведаюць, што санкцыі контрапрадуктыўныя. Кэры не пагражаў Расеі нічым».

Таксама Лаўроў заявіў, што Масква не плянуе ўварваньня ў паўднёва-ўсходнюю Ўкраіну.

«Мы зыходзім з таго, што правы расейцаў, правы вугорцаў, правы баўгараў, як і ўласна ўкраінцаў, абавязкова павінны быць забясьпечаны, павінны быць абаронены», — заявіў Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Лёндане.

Кіраўнік расейскай дыпляматыі заўважыў, што адсутнасьць у Крыме правапарушэньняў «абумоўлена менавіта тым, што былі прыняты дадатковыя захады, што народныя дружыны самаабароны былі поўныя рашучасьці не дапусьціць паўтарэньня таго, што здарылася на Майдане».

«Крым для Расеі (...) значыць несувымерна больш, чым Каморы для Францыі ці Фолклэнды для Вялікай Брытані», — адзначае Лаўроў.

«Нам не патрэбна ніякая міжнародная структура для таго, каб разглядаць расейска-ўкраінскія стасункі», — сказаў кіраўнік МЗС Расеі, зазначыўшы, што кантактная група па Ўкраіне ў цяперашнім выглядзе не задавальняе Маскву.

«У нас адносіны не перарываліся. Так, пасьля таго, што адбылося ў Кіеве, калі быў адхілены ад улады законна абраны прэзыдэнт, у нас паўсталі некаторыя складанасьці», — прызнаў Лаўроў.

Паводле Лаўрова, ЗША і Расея разыходзяцца «ў сваіх поглядах на Ўкраіну». Ён сказаў, што Расія будзе "паважаць волю крымчан пасьля рэфэрэндуму 16 сакавіка».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG