Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляйпцыгскі кірмаш: у ценю Ўкраіны


Кірмаш, агульны плян
Кірмаш, агульны плян

Сёньня на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы працягваліся імпрэзы ў рамках праграмы «Tranzyt. Літаратура з Польшчы, Украіны і Беларусі».

Беларускія ўдзельнікі кірмашу ўзялі ўдзел у некалькіх круглых сталах і прэзэнтацыях.

Артур Клінаў у гутарцы пад назвай «Як мастацтва дапамагае зрабіць зь Беларусі Беларусь» прэзэнтаваў сваю новую нямецкамоўную кнігу «Партызан».

У Круглым стале «Літаратурныя рынкі, разьвіцьцё і пэрспэктывы» ўдзельнічала беларуская перакладчыца Ірына Герасімовіч.

У літаратурных чытаньнях «У фокусе — Беларусь» выступілі паэткі Марыя Мартысевіч і Вера Бурлак.

Марыя Мартысевіч, перакладчыца Віка Кірстэн, Вера Бурлак
Марыя Мартысевіч, перакладчыца Віка Кірстэн, Вера Бурлак


Галоўнай грамадзка-палітычнай дыскусіяй дня быў круглы стол «Уздым правых сілаў» з удзелам украінскага пісьменьніка Юрыя Андруховіча, польскага палітоляга Караліны Вігуры і аналітыка «Радыё Свабода» Яна Максімюка.

Тарас Люты, Ірэна Карпа, Ірына Славінская, Марцін Полак, Юры Андруховіч, Андрэй Куркоў
Тарас Люты, Ірэна Карпа, Ірына Славінская, Марцін Полак, Юры Андруховіч, Андрэй Куркоў


Юры Андруховіч гаварыў пра ролю «Правага сэктару» і Партыі «Свабода» ў падзеях апошніх месяцаў ва Ўкраіне і пра неадэкватнае асьвятленьне іх ролі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі. Караліна Вігура параўноўвала польскія правыя сілы з украінскімі і іх палітычныя пэрспэктывы. Ян Максімюк растлумачыў спэцыфіку палітычнага жыцьця Беларусі і прычыны таго, што ў ім крайне правы бок палітычнага спэктру фактычна не адыгрывае ніякай заўважнай ролі.

Найбольшая ўвага на кірмашы прыцягнутая да Ўкраіны. Зь літаратурнымі чытаньнямі і аўтограф-сэсіямі выступілі Юры Андруховіч, Сяргей Жадан, Ірэна Карпа, Андрэй Куркоў, Тарас Люты і Ірына Славінская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG