Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падазраваны ўдзельнік віленскіх падзеяў 1991-га можа атрымаць пажыцьцёвае


Літоўцы спрабуюць спыніць савецкі танк перад Віленскай тэлевежай, 1991 год

Літоўцы спрабуюць спыніць савецкі танк перад Віленскай тэлевежай, 1991 год

Віленскі суд арыштаваў на два месяцы грамадзяніна Расеі Юрыя Мэла, падазраванага ў справе аб падзеях 13 студзеня 1991 году ў Вільні.

Пракуратура Літвы падазрае Мэла ў тым, што ён удзельнічаў у штурме Віленскай тэлевежы савецкімі войскамі ў 1991 годзе.

У той час Мэл служыў у Паўночным гарадку ў Вільні.

Расейца затрымалі ў сераду ўвечары на памежным пункце ў Панямуні на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю Расеі.

Мэл абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці і ваенных злачынствах. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Пракурор Гінтаўтас Пашкявічус кажа, што Мэл быў у адным з танкаў, калі савецкія вайскоўцы штурмавалі Віленскую тэлевежу, адзначае BNS.

«У адпаведнасьці з фабулай падазрэньня запісана, што было зроблена тры стрэлы. Я пра гэта нічога не ведаю. Яшчэ не давялося зь ім пагаварыць пра гэта, пра сутнасьць падазрэньняў (...) Ён тут служыў у 1991 годзе падчас студзеньскіх падзеяў, ён там удзельнічаў, магчыма, і каля тэлевежы», — у сваю чаргу, заявіў Анатолюс Сьвіла, адвакат Мэла.

У дасудовым расьсьледаваньні студзеньскіх падзеяў 1991 году падазраванымі прызнаныя 79 грамадзянаў Расеі, Украіны і Беларусі, на іх арышт выдадзеныя эўрапейскія ордэры.

Пры спробе штурму савецкімі вайскоўцамі ў ноч на 13 студзеня 1991 году тэлевежы ў Вільні загінулі 14 чалавек.
XS
SM
MD
LG