Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбашава арыштавалі на 15 сутак


Аляксандар Арцыбашаў

Аляксандар Арцыбашаў

Грамадзкі актывіст Аляксандар Арцыбашаў арыштаваны на 15 сутак. Суд прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі.

Супраць Арцыбашава сьведчыў супрацоўнік ДАІ Азгірэй.

Азгірэй заявіў, што хлопец адмовіўся сядаць у машыну ДАІ, каб там на яго склалі пратакол, і спрабаваў уцячы.

Арцыбашаў, у сваю чаргу, заявіў, што гэта хлусьня.

Грамадзкі актывіст кажа, што супрацоўнік ДАІ павёз яго на агляд, бо нібыта адчуў пах алькаголю. Аднак алькаголю ў крыві не знайшлі.

Увечары 13 сакавіка Аляксандар Арцыбашаў прыехаў на машыне да пастарунку, каб забраць адтуль Паўла Вінаградава, які прыходзіў адзначацца. Але калі Вінаградаў выходзіў з пастарунку, яго затрымалі міліцыянты.

Потым ДАІ затрымала й Арцыбашава. Ноч абодва правялі ў турме на Акрэсьціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG