Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Більд» апублікаваў сьпіс расейцаў, якіх ня пусьцяць у ЗША і ЭЗ


Апроч кіраўнікоў Міністэрства абароны — Сяргея Шайгу і ФСБ — Аляксандра Бортнікава, у ім прапагандыст Дзьмітры Кісялёў і кіраўнік Чарнаморскага флёту Расеі беларус Аляксандар Вітко — паведамляе Reuters.

Нямецкае выданьне «Більд» у сваёй онлайн-вэрсіі апублікавала сьпіс з 13 расейцаў, на якіх ЗША і ЭЗ плянуюць накласьці візавыя абмежаваньні. Гэтая інфармацыя яшчэ ня мае афіцыйнага пацьверджаньня.

Візавыя абмежаваньні будуць накладзеныя ў выпадку правядзеньня ў Крыме рэфэрэндуму па пытаньні далучэньня паўвострава да Расеі.

У сьпісе:
  • міністар абароны Сяргей Шайгу,
  • кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў,
  • кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта РФ Сяргей Іваноў,
  • віцэ-прэм’ер Дзьмітры Рагозін,
  • сакратар Савету бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў,
  • памочнікі прэзыдэнта Расеі Сяргей Глазьеў,
  • Уладзіслаў Суркоў,
  • старшыня камітэту Дзяржаўнай Думы РФ па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.

Візавыя абмежаваньні могуць закрануць старшыню праўленьня ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і кіраўніка «Роснефти» Ігара Сечына.

Больш ня хочуць бачыць у Эўропе і ЗША і расейскага прапагандыста Дзьмітрыя Кісялёва, кіраўніка дзяржаўнага мэдыяхолдынга «Россия сегодня». А таксама скандальна вядомага лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага.

Крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што праца над сьпісам яшчэ вядзецца. У канчатковы варыянт могуць увайсьці 120–130 прозьвішчаў.
XS
SM
MD
LG