Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградава і Арцыбашава судзяць невядома за што


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

У судзе Маскоўскага раёну Менска пачаўся працэс над апазыцыйнымі актывістамі Аляксандрам Арцыбашавым і Паўлам Вінаградавым.

Судзьдзя па справе — Тацяна Матыль.

Арцыбашаў папрасіў, каб яму далі азнаёміцца з справай, бо ён ня ведае, у чым яго абвінавачваюць.

Увечары 13 сакавіка Аляксандар Арцыбашаў прыехаў на машыне да пастарунка, каб забраць адтуль Паўла Вінаградава, які прыходзіў адзначацца. Але калі Вінаградаў выходзіў з пастарунка, яго затрымалі міліцыянты.

Потым ДАІ затрымала й Арцыбашава. Ноч яны правялі ў турме на Акрэсьціна. Цяпер іх прывезьлі на суд, але яны ня ведаюць, у чым іх абвінавачваюць, пратаколаў ня бачылі.

Павал Вінаградаў паведаміў жонцы, што яму ў міліцыі пагражалі працягненьнем прэвэнтыўнага нагляду. Прызначаны Паўлу Вінаградаву 2-гадовы тэрмін прэвэнтыўнага нагляду сканчаецца ў красавіку.
XS
SM
MD
LG