Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода рэкамэндуе: Дзень сьвятога Патрыка ў Менску


Дзень сьвятога Патрыка

Дзень сьвятога Патрыка

15 сакавіка ў Менску пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода пройдзе традыцыйны музычны фэстываль, прысьвечаны Дню сьвятога Патрыка — сьвяту ірляндзкай культуры.

У менскім клюбе Re: public выступяць калектывы, якія граюць ірляндзкую музыку — EJRUT, CEILIDH CEOL, JOLLY GREEN, Все Crazy, а таксама танцавальныя калектывы Гістрыён і Celtic Dragon.

На канцэрце Радыё Свабода разыграе iPod сярод беларускіх прыхільнікаў ірляндзкай музыкі

Дзень сьвятога Патрыка — гэта сьвята ў памяць сьвятога Патрыка ў Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, на высьпе Монтсэрат і ў канадзкай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лабрадор адзначаюць як дзяржаўнае сьвята. Знакамітае ірляндзкае сьвята даўно перарасло нацыянальныя межы і стала своеасаблівым міжнародным днём Ірляндыі. У Дзень Сьвятога Патрыка прынята насіць зялёную вопратку.

Афіцыйны сымбаль сьвята — лісткі канюшыны, а таксама лепрыконы (пэрсанажы ірляндзкага фальклёру) і ірляндзкія сьцягі. Сьвята мае папулярнасьць і ў Беларусі, у тым ліку і з-за папулярнасьці ірляндзкай музыкі і танцаў.


ПАСЛУХАЦЬ МУЗЫКУ АДНАГО З ГУРТОЎ МОЖАЦЕ НА НАШЫМ САЙЦЕ:


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG