Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Anonymous заДДоСілі «Ленту.ру» ў знак пратэсту супраць звальненьня галоўнай рэдактаркі


Галіна Цімчанка
Галіна Цімчанка
Сайт «Ленты.ру» зазнаў хакерскую атаку, — паведамляецца на галоўнае старонцы сайта. Ранкам у пятніцу 14 сакавіка пры спробе зайсьці на сайт выдавалася паведамленьне пра недаступнасьць рэсурсу.

Прычынай абмежаваньня доступу стала DDoS-атака.

Паводле дадзеных выданьня Tjournal, адказнасьць за атаку ўзяў на сябе расейскі рух Anonymous. Такім чынам яны выказваюць пратэст супраць «масавых звальненьняў у выданьні».

12 сакавіка была звольненая галоўная рэдактарка «Ленты.ру» Галіна Цімчанка. Гэта адбылося амаль адразу пасьля таго, як Раскамнагляд вынес выданьню папярэджаньне за публікацыю матэрыялу пра дзейнасьць украінскай арганізацыі «Правы сэктар».

Каля 40 супрацоўнікаў выданьня заявілі, што звальняюцца ў знак пратэсту супраць зьмены галоўнага рэдактара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG