Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія абвінаваціла Расею ў парушэньні Статуту ААН


Улады Японіі абмяркоўваюць пытаньне ўвядзеньня магчымых санкцыяў у дачыненьні да Расеі і абвінавачваюць Крэмль у парушэньні Статуту ААН.

Як заявіў высокапастаўлены японскі чыноўнік, улада вывучае розныя варыянты захадаў у дачыненьні да Масквы «на выпадак, калі будзе вырашана ўводзіць санкцыі», паведамляе УНІАН.

Газэта Nikkei піша, што плянаваныя японскім бокам захады, мяркуючы па ўсім, будуць падобныя да тых, якія гатовыя ўвесьці супраць Расеі Эўразьвяз і ЗША.

У прыватнасьці, такое меркаваньне выказаў міністар замежных спраў Японіі Фуміё Кішыда.

Тым часам прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ заявіў, што захоп Крыму Расеяй — парушэньне Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Раней выданьне Bloomberg паведаміла, што расейскія чыноўнікі і алігархі рыхтуюцца да ўвядзеньня жорсткіх санкцыяў з боку Захаду за ўваход арміі Расеі ў Крым. Крэмль ужо пачаў праводзіць кансультацыі з расейскімі мільярдэрамі і старшынямі дзяржаўных прадпрыемстваў, каб зразумець, наколькі яны залежныя ад інвэстыцый з-за мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG