Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рынак расейскіх акцыяў працягвае падаць


Такія прагнозы даюць эканамічныя экспэрты. Сёньня расейскія фондавыя індэксы адкрыліся падзеньнем на 2,5–2,8 працэнта.

Індэкс MICEX пры адкрыцьці таргоў на Маскоўскай біржы зьнізіўся на 2,46 працэнта і склаў 1217,8 пункта. Індэкс РТС, які разьлічваецца ў далярах, зьменшыўся на 2,82% — да ўзроўню 1047,54 пункта, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Намесьнік генэральнага дырэктара інвэстыцыйнай кампаніі «Олма» Аляксей Быстроў лічыць, што ўчорашняе паніжэньне расейскага рынку акцыяў працягнецца.

«Рынкі працягнуць адыгрываць нэгатыўныя эканамічныя дадзеныя Кітая. Каціроўкі на энэргарэсурсы знаходзяцца пад ціскам, каштоўныя мэталы карыстаюцца попытам у інвэстараў», — цытуе Быстрова ИТАР-ТАСС.

Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы паводле стану на 10.10 маскоўскага часу ў пятніцу вырас на 4 капейкі і склаў 36,64 рубля. Эўра патаньнеў да рубля на 2 капейкі і склаў 50,75 рубля.
XS
SM
MD
LG