Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярны расейскі сайт Lenta.ru не працуе


Сайт інтэрнэт-выданьня «Lenta.ru» перастаў адчыняцца.

Сайт сышоў у афлайн прыкладна ў 10:20 па менскім часе.

12 сакавіка акцыянэр холдынгу «Афіша- Рамблер-Суп» Аляксандр Мамут звольніў Галіну Цімчанку з пасады галоўнага рэдактара гэтага сайта, прызначыўшы на яе месца намесьніка генэральнага дырэктара кампаніі па зьнешніх камунікацыях Аляксея Гараслаўскага, які раней узначальваў пракрамлёўскае інтэрнэт-выданьне «Взгляд.ру». Пасьля гэтага заяву аб звальненьні напісалі 39 супрацоўнікаў выданьня «Lenta.ru».

Раней «Раскамнагляд» вынес папярэджаньне «Lenta.ru» за публікацыю інтэрвію з адным з лідэраў украінскага нацыяналістычнага руху «Правы сэктар» Андрэем Тарасенка. «Lenta.ru» зьвярнулася да чытачоў з адкрытым лістом, назваўшы звальненьне Цімчанкі «прамым ціскам» на выданьне, паведамляе расейскі тэлеканал «Дождь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG