Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі сырыйскі дыктатар Башар Асад падтрымаў агрэсіўныя дзеяньні расейскіх уладаў ва Ўкраіне.

Не падтрымалі Пуціна ў гэтым нават бліжэйшыя партнэры па Мытным саюзе Беларусь і Казахстан.

Учора на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у падтрымку цэласнасьці Ўкраіны выступілі ўсе краіны-сябры за выключэньнем Расеі.

Тым часам Пуцін пачаў шукаць падтрымкі ў Тэгеране.

Як паведамляе прэсавая служба Крамля, учора ўвечары адбылася тэлефонная размова Ўладзімера Пуціна з прэзыдэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Хасанам Рухані.

"Уладзімер Пуцін даў ацэнку вострай сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне. Кіраўнік Расейскай дзяржавы падкрэсьліў, у прыватнасьці , што ўрэгуляваньне крызісу магчыма толькі на аснове безумоўнага уліку інтарэсаў і волевыяўленьня шматнацыянальнага насельніцтва ўсіх рэгіёнаў гэтай краіны",— паведамляюць у Крамлі.

Учора ўвечары Пуцін правёў тэрміновую нараду з сябрамі Рады Бясьпекі Расеі.
Адкрываючы нараду, Пуцін заявіў:

"Зразумела, мы ня можам абыйсьці ўвагай тыя падзеі, якія складаюцца вакол Украіны, Крыму і ўсяго, што тычыцца гэтай няпростай праблемы, якая ўзьнікла, хачу гэта падкрэсьліць, не па нашай віне. Гэты крызыс паўстаў, і мы ўцягнутыя так ці інакш у яго. Хачу адзначыць, што гэта, перш за ўсё, ўнутрыўкраінскі крызыс. На жаль, мы ўсе разумеем, што мы апынуліся так ці інакш залучанымі ў гэтыя падзеі.

Давайце падумаем разам на тэму, як нам будаваць адносіны з нашымі партнэрамі і сябрамі ва Украіне і з іншымі нашымі партнэрамі ў Эўропе і ў Злучаных Штатах",— цытуе Пуціна ягоны афіцыйны сайт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG