Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя чацьвёра арганізатараў крывавай бойкі ў Данецку


Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў аб затрыманьні чацьвярых арганізатараў крывавай бойні ў Данецку, у выніку якой, паводле паведамленьняў СМІ, загінула трое чалавек.

«Уначы выяўленыя і затрыманыя першыя чацьвёра з арганізатараў і завадатараў масавай бойкі пасьля мітынгаў у Данецку, якая прывяла да ахвяраў. Ідуць сьледчыя дзеяньні. Зыходзячы з першых матэрыялаў начнога расьсьледаваньня, гэтыя затрыманьня — толькі пачатак. Лібэральная рыторыка ўзьдзеяньня на бандытаў з нажамі намі прымяняцца ня будзе — жорсткае пэрсанальнае рэагаваньне », — напісаў Авакаў ў Facebоok.

Нагадаем, прарасейскія актывісты, частка зь якіх зьяўляюцца грамадзянамі Расеі, зладзілі крывавую бойню на мірнымі мітынгоўцамі за адзінства Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG