Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча ў выканкаме СНД па Ўкраіне не адбудзецца


Заплянаваная на сёньня сутрэча на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных спраў дзяржаў—удзельніц СНД для абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне, адменая.

Сустрэча мусіла адбыцца ў выканкаме Садружнасьці ў Менску.

Паседжаньне было ініцыяваная Ўкраінай. 1 сакавіка выканкам Садружнасьці ў Менску атрымаў ліст, які ініцыяваў сустрэчу ў пэрыяд зь 5 па 7 сакавіка. Пасьля гэтая дата была перанесеная на 12 сакавіка.

Аднак вечарам 12 сакавіка ў Выканаўчы камітэт СНД паступіла нота МЗС Украіны, у якой паведамлялася, што такі фармат сустрэчы «не зьяўляецца прымальным для ўкраінскага боку», што адназначна было ўспрынята ў краінах СНД як адмова ад удзелу.

«У выніку праведзеных з улікам гэтай пазыцыі Ўкраіны вусных тэлефонных кансультацый у МУС дзяржаў СНД прыйшлі да высновы, што абмеркаваньне сытуацыі, якая склалася ва Ўкраіне, без ўкраінскіх прадстаўнікоў было б нелягічным і немэтазгодным, — паведаміла Радыё Свабода прэсавая сакратарка выканкаму Вера Якубоўская. — Дата магчымага правядзеньня гэтай сустрэчы не абмяркоўвалася».
XS
SM
MD
LG