Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні шанец дыпляматыі спыніць расейскую анэксію Крыма


За два дні да нелегітымнага рэфэрэндума аб далучэньні Крыма да Расеі, які праводзяць сэпаратысты пры падтрымцы расейскага войска, украінскія і сусьветныя дыпляматы спрабуюць не дапусьціць абвастрэньня канфлікту.

Сёньня ў Лёндане дзяржсакратар ЗША Джон Керы правядзе перамовы з расейскім міністрам Сяргеем Лаўровым.

Народны дэпутат Украіны былы кіраўнік Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джэмілеў, які днямі пагутарыў па тэлефоне з Уладзімерам Пуціным, сёньня правядзе перамовы з намесьнікам генэральнага сакратара НАТО.

Тым часам у АБСЭ Расея пагадзілася на накіраваньне ва Ўкраіну, у тым ліку ў Крым назіральнікаў гэтай арганізацыі.

У ААН у Радзе бясьпекі рыхтуюць праект рэзалюцыі па Ўкраіне з патрабаваньнем захаваньня яе сувэрэнітэту. Учора Рада Бясьпекі ААН з удзелам украінскага прэм’ера правяла дэбаты па Ўкраіне, на якіх Расея зноў засталася ў поўнай адзіноце — усе 14 краін сябраў Рады Бясьпекі, апрача Расеі, выступілі за мір і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG