Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлеб у Крыме хочуць выдаваць па картках


У сеціве зьявілася фота пастановы Савета міністраў АРК, у якой гаворыцца пра тое, што з 17 сакавіка хлеб, цукар і кандытарскія вырабы ў Крыме будуць прадавацца па картках.

Пастанова падпісаная міністрам аграрнай палітыкі і харчаваньня Аўтаномнай рэспублікі Крым Палюшкіным.

Учора пасьля зьяўленьне аналягічнага дакумэнта аб нацыяналізацыі Крымам украінскіх банкаў, замарожваньні дэпазытыў і выдачы грамадзянам не больш за 300 грывень на рукі, у многіх крымскіх банках і ля банкаматаў паўсталі даўжэзныя чэргі.


XS
SM
MD
LG