Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцаў у Данецку забівалі прыежджыя расейцы — СМІ


Два чалавека загінула і дзясяткі параненых у выніку нападу прарасейскіх актывістаў на мітынг за незалежную Ўкраіну ў Данецку.


Як паведамляе Espeso.tv

расейцы, якія пад час сутычак самі атрымалі лёгкія раненьні, распавядалі лекарам пры аказаньні ім дапамогі, што яны былі арганізатарамі нападу на ўдзельнікаў мітынгу за адзіную Ўкраіну.





Пра тое, што на прарасейскі мітынг прыехалі аўтобусы з грамадзянамі Расеі, яшчэ перад пачаткам сутыкненьня паведаміў данецкі карэспандэнт Gazeta.ua.

Адзін з гэтых аўтобусаў сфатаграфавалі данецкія актывісты.

Аўтобус прыбыў 13 сакавіка, ён меў ехаць па маршруце «Есентукі — Данецк — Афіны», арганізатар паездкі фірма " Волга-трэвел«.

Учора ў Данецку ў карэце «хуткай» па дарозе ў бальніцу памёр 22-гадовы данчанін. Яго сьмяротна паранілі нажом за тое, што прыйшоў на мітынг за адзіную Ўкраіну.

Другая ахвяра, паводле УНІАН — актывіст абласной арганізацыі аб’яднаньня «Свабода» Дзьмітры Чарняўскі.

«Хуткія» ледзь пасьпявалі аказваць дапамогу параненым. У іх былі прабітыя галовы, траўмаваныя вочы і раненьні ад удараў мэталічнымі прутамі.

Як распавядае сьведка, агрэсія пачалася з боку натоўпу, які падтрымлівае Расею. Паводле яго слоў, з боку ўкраінскіх дэманстрантаў агрэсіі не было.


Адзін з пацярпелых распавёў, што расейцы кідалі ва ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Ўкраіны камянямі, выбуховымі пакетамі, труцілі газам.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG