Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку зьбіраюць АнтыМайдан, каб адцягнуць увагу ад Крыму


На плошчы Леніна ў Данецку

На плошчы Леніна ў Данецку

У сацсетцы Вконтакте зьявіўся адкрыты ліст жыхароў Данбасу з заклікамі да жыхароў усходніх абласьцей сабраць 15 сакавіка 50.000 чалавек на АнтыМайданы, каб даць магчымасьць Крыму правесьці рэфэрэндум.

«Зьбіраем людзей... можна браць з сабой намёты, кансэрвы на 3 дні, збор на Леніна, мясцовыя дапамагаюць зь ежай. Трэба сабраць ня меней за 50000 чал. Працуем па Майдану, захоп, барыкады, губэрнатараў у адстаўку. Падорым Крыму 16 дзень, адцягнем сілавікоў на сябе, ня менш за 50000, а то зноў будзе шпацыр са сьцягамі!», – гаворыцца ў паведамленьні.
XS
SM
MD
LG